In The Forge

It rings, it rings
Through nights, through days,
The hammer brave,
It clangs, it clangs,
The bellows wheeze,
Fires blaze and blaze.
Not storm, not shell -
The smithy clang.

Sunbright the steel,
Sparkling the steel,
O mighty smith,
He strikes it - one!
He strikes it - two!
A valiant man,
A hero true!
Strike here, strike here!
Smite there, smite there!
To plough,
He'll forge
The share.

The coals burn true,
Like wrath, like rage,
Much toil remains,
Much work to do.
The pincers crack
Like bones again…
The smith sings loud,
The smith is glad…

Shoulder to shoulder
People stand,
Hardly believe
What eyes command.
The chest a-strain,
The arm smites grim,
For him a sickle,
Nails for him
And bang and cling,
One beauty lives,
Reaping time,
Reaper
And scythe.

Twist it and turn it,
There and here,
The whetstone rips
The rust-flakes clear.
There is no woe
Nor ill-fate, no!
Our nation lives!
Our nation strives!

Work, smith, by night!
By day, smith, strive,
An axe, honed bright,
An axe-man, give!
About the door
Folk wait your gift,
Temper if swift
And hone it swift.
Out with the old,
Out and away…
Sowing,
Sow then
A new day!

Years and ages
Tossed away,
To replace them
A new day.
Nearby, men swarm
Like gathered storm.
A happy day,
And all is rays.

Smite, then, smite,
Near this moot,
Give them, give
Enough of tools.
Young men, take,
Old men, take,
Running to wilds
Of briar and brake,
Be ready, go!
They went, they run!
Awake,
Your time
Has come!

Z. Biadula 1918
У Кузні

Звініць, звініць
Праз ночы, дні.
То молат-зух
Так дзынк і дзынк,
І дзьмуць мяхі.
Агні.
Агні.
Не гром.
Не стрэл, -
Кавалды зык.

Як сонца - сталь.
Іскрыцца сталь.
О, дуж каваль!
О, дуб каваль!
Ён стукне - раз!
Ён стукне - два!
Эх, маладзец!
Эх, галава!
І бразь! І бразь!
І грох! І грох!
Араць -
Куе
Нарог.

Вуглі гараць -
Як гнеў, як злосць.
Гэй, шмат работ!
Гэй, працы шмат!
Аж абцугі
Трашчаць, бы косць.
Каваль пяе.
Каваль так рад.

А люд вакол -
Плячо ў плячо.
Ці вер - не вер
Сваім вачом.
Напор грудзей,
Узмах рукі, -
Таму сярпок,
Таму цвікі.
І грук! І стук! -
Адна краса!
Касьба -
Касцу
Каса.

І круць і верць
Туды-сюды -
Тачыла рве
Луску іржы.
Няма бяды.
Няма нуды.
Наш люд жыве,
Наш люд зыжыў.

Каваль, тут днюй!
Каваль, начуй!
Сякеру дай!
Дай секачу!
Чакае люд
Каля дзвярэй.
Гартуй скарэй!
Шліфуй скарэй!
Старое прэч -
Плыве ў нябыт.
Сяўба -
Сей
Новы быт.

Гады, вякі
Ідуць на злом.
На змену ім -
Вось новы дзень.
Ля кузні сход -
Як буралом.
Вясёлы дзень,
Увесь - прамень.

Куюць-куюць тут
Для грамад.
Даюць-даюць тут
Шмат прылад.
Бярэ малы.
Бярэ стары.
Бягуць бягом
На пустыры.
Гатова - йдзі!
Пайшлі!
Ідуць.
Будуй!
Ты неМарудзь!

З.Бядуля 1918