Баба і Унук
Баба ўнука калыхала
Ціха песянку сьпявала:
“Сьпі ўнучак: люлі, люлі,
Сон крылом цябе атуліць,
Павядзе ў белы гай
Колькі хочаш там гуляй.”
Баба пела, пела, пела
Ды й заснула дзе сядзела.
Тут унук падняўся ўраз
І да песьні склаў адказ:
“Сьпі бабуля: люлі, люлі
Сон крылом цябе атуліць. Сьпі, бабуля, дазваляю,
Я ж пайду ды пагуляю.”
Н.Гілевіч